«Банкаўскі працэсінгавы цэнтр» інфармуе, што ў цяперашні час недаступны канал сувязі з міжнароднай аплатнай сістэмай VISA. У сувязі з гэтым магчымыя адмовы ў абслугоўванні кліентаў па картах міжнароднай аплатнай сістэмы VISA.

Паведамляецца, што спецыялістамі прыкладаюцца сумесныя намаганні для аднаўлення канала сувязі ў максімальна сціснутыя тэрміны.

БПЦ прыносіць свае прабачэнні за дастаўленыя нязручнасці.

Праблема можа закрануць кліентаў Беларусбанка, Белінвестбанка, Белаграпрамбанка, Парытэтбанка, БПС-Сбербанка, БНБ-Банка, БТА Банка, Банка «Рашэнне», Франсабанка, Цэптэрбанка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?