Біржавыя цэны на газ у Еўропе зніжаюцца на чаканнях больш позняга пачатку ацяпляльнага сезона з-за анамальна цёплага надвор'я і высокага ўзроўню запоўненасці падземных сховішчаў перад пачаткам адбору газу, паведамляе РБК.

Біржавая цана газу на пляцоўцы ICE Futures упала ніжэй за $1000 за 1 тыс. кубаметраў. Кошт лістападаўскага ф'ючарса на хабе TTF у Нідэрландах знізіўся на 10,5%, да €101,7 за 1 МВт·г, або $1049 за 1 тыс. кубаметраў з улікам бягучага курсу.

У ходзе таргоў зніжэнне дасягала 15%, а біржавыя цэны на газ апускаліся да €96,5 за МВт·г, або $995,5 за 1 тыс.куб. м. Кошт газу ў Еўропе апусціўся ніжэй за $1000 за тысячу кубаметраў ўпершыню з 14 чэрвеня.

Клас
7
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0