«Яшчэ да таго, як Мінабароны (ЗША) вярнулася з адказам, я сказаў [міністру лічбавай трансфармацыі Украіны] Міхаілу Фёдараву, што SpaceX не выключыць Starlink, нават калі Мінабароны адмовіцца прадастаўляць фінансаванне», — напісаў Маск.

Фёдараў тут жа пацвердзіў, што гэта так. «Дзякуй, Ілан Маск. Да ўсіх размоў аб фінансаванні вы пацвердзілі мне, што ў любым выпадку забяспечыце працу Starlink ва Украіне. Гэта крытычна важна для Украіны. Мы Вам удзячныя!» — напісаў ён у твітары.

Падзеі мінулага тыдня, здавалася, вялі да адваротнага. 14 кастрычніка Маск звярнуўся да Мінабароны ЗША, каб яны выдзелілі грошы на Starlink, так як сам мільярдэр не можа вечна аплачваць сетку спадарожнікаў ва Украіне, нагадвае Бі-бі-сі.

У адказ на рэзкую заўвагу экс-пасла Украіны ў Нямеччыне Андрэя Мельніка «ісці к чорту» Маск напісаў: «Мы проста следуем ягоным рэкамендацыям». Аднак на гэты момант канфлікт, відавочна, вычарпаны.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0