Першую партыю знайшлі ў мікрааўтобусе, які заязджаў у Літву праз пункт пропуску «Мядзінінкай». Цыгарэты былі схаваныя ў схованках e падлозе, сценах і столі. Каб іх выцягнуць, прыйшлося значна разабраць аўтобус. Было канфіскавана 15 тысяч пачкаў цыгарэт NZ Gold, Minsk Superslim і Fest, паведамляе літоўская мытня.
У той жа дзень амаль 70 тысяч пачкаў цыгарэт знайшлі ў грузавым аўтамабілі, які заязджаў у Літву праз пункт пропуску «Шальчынінкай». Кіроўца-літовец заявіў, што не вязе грузу, але цыгарэты знайшлі ў пярэдняй сценцы паўпрычэпа.
У абодвух выпадках пачатыя расследаванні.





