Падчас уварвання кадэбэшнікаў у кватэру Зельцэра
Сяргея абвінавацілі ў тым, што ён напісаў каментар «Чел застрелил бандита, вломившегося в его квартиру» пасля таго, як стала вядома пра страляніну ў кватэры айцішніка Андрэя Зельцэра, калі той сустрэў кадэбэшнікаў стральбой з паляўнічай стрэльбы.
У той жа вечар мужчына выдаліў свой каментар, але яго ўсё адно затрымалі і памясцілі ў СІЗА.
Вядома, што справу разгледзелі ўсяго за гадзіну. Судовае пасяджэнне мела выязны фармат і праходзіла ў актавай зале Брэсцкага каледжа прыборабудавання, куды сабралі навучэнцаў установы. Пасля навучэнцам прачыталі лекцыю аб недапушчэнні супрацьпраўных паводзінаў.





