— Ці праўда, што цяпер за пераемнасць стаць прэзідэнтам РФ цішком змагаюцца Дзмітрый Мядзведзеў і сын Мікалая Патрушава — Дзмітрый Патрушаў, які цяпер з'яўляецца міністрам сельскай гаспадаркі?

— Мядзведзеў — без шанцаў. А што тычыцца сына Патрушава, то яго хоча бачыць прэзідэнтам перш за ўсё яго бацька. Гэта самы галоўны, хто хоча гэтага. Ці ёсць у Патрушава шанцы? Гіпатэтычна ёсць. Але ён там не адзін.

— Хто яшчэ?

— Бачыць сябе ў крэсле Кірыенка.

— Кірыенка — гэта намеснік кіраўніка АП, які дапамагаў Пуціну цяпер правесці акупацыю?

— У тым ліку. Ён бачыць як раз сябе пераемнікам пры такім больш-менш мірным трансферы ўлады.

— Ёсць яшчэ кандыдаты?

— Давайце спынімся пакуль на гэтых. Яшчэ пачакаем трошкі, — адказаў кіраўнік украінскай разведкі.

***

Дзмітрыю Патрушаву 45 гадоў. Ён працуе міністрам сельскай гаспадаркі Расіі з 2018 года. Былы старшыня праўлення «Рассельгасбанка», член рады дырэктараў «Газпрома». Дзмітрый Патрушаў уключаны ў некалькі санкцыйных спісаў, складзеных у сувязі са справай Навальнага і з уварваннем Расіі ва Украіну ў 2022 годзе.

***

Сяргею Кірыенку 60 гадоў. Кірыенка — першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта з 5 кастрычніка 2016 года. Член Дзяржаўнага савета з 21 снежня 2020 года. Герой РФ (2018). Стаў самым маладым у гісторыі РФ кіраўніком урада ў 1998 годзе — у 35 гадоў. Генеральны дырэктар «Расатама» (2005-2016). Знаходзіцца пад санкцыямі Еўрасаюза, Вялікабрытаніі, ЗША і Японіі.

Клас
5
Панылы сорам
9
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
4