«Сёння вечарам на перагоне паміж населенымі пунктамі Навазыбкаў і Злынка спрацавала невядомае выбуховае прыстасаванне. Пашкоджаныя чыгуначныя шляхі. Пацярпелых няма. На месцы працуюць экстранныя і аператыўныя службы», — напісаў губернатар Бранскай вобласці.
Іншых падрабязнасцяў адносна гэтага інцыдэнту пакуль няма.
Гэты раён знаходзіцца на сутыку межаў Беларусі, Украіны і Расіі і мае важнае стратэгічнае значэнне. Праз гэты ўчастак апошнім часам вядзецца шмат вайсковых перавозак з Расіі ў Беларусь і назад. Цяпер рух праз яго спынены.





