Беларускі блогер Улад Бумага нядаўна купіў у Маскве пентхаус у новым ЖК Cloud Nine. Гэта чацвёрты дом ад Крамля, паведамляе тэлеграм-канал «Тушыце свет».

Кватэр у доме усяго 45, і жыллё Бумагі размяшчаецца адразу на двух паверхах: 5-м і 6-м. Плошча нерухомасці 270 квадратных метраў, гэта адна з самых вялікіх кватэр у ЖК, каштуе такая каля 500 млн расійскіх рублёў (8,16 мільёнаў даляраў) і без пазыкі ў банку 26-гадовы блогер пентхаус не пацягнуў, выказвае здагадку тэлеграм-канал.

Нагадаем, што беларус — самы папулярны рускамоўны блогер на YouTube — у яго 42 мільёны падпісчыкаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

1
Тодар / Адказаць
25.10.2022
У гэтым свеце зашмат лішніх грошай
1
Будаўнік / Адказаць
25.10.2022
Уласна кажучы, пентаўс і ёсць кватэра, размешчаная на апошнім паверсе і з вокнамі на ўсе чатыры бакі. Тады што такое кватэра ў пентхаўсе?
0
Уладзімір / Адказаць
25.10.2022
Такі багаты беларус, і на свабодзе :)
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру