Уладзімір Сацюк. Фота: УУС Гродзенскага аблвыканкама
Паводле выдання, у адстаўку па выслузе гадоў Уладзімір Сацюк выйшаў у 2018 годзе ў чыне палкоўніка.
У 2019 годзе Сацюк узначаліў Гродзенскі гарадскі цэнтр культуры.
Пры ім у Гродне за паўтара года да пенсіі звольнілі кіраўніцу Гродзенскай выставачнай залы Ірыну Сільвановіч, якая выказвалася супраць гвалту ў 2020 годзе, пазбавілі памяшкання «Гродзенскі рок-клуб», які заснаваў былы палітвязень Ігар Банцар, праз некаторы час ліквідавалі і саму арганізацыю.





