Арцём Парахоўскі. Фота: Вікіпедыя

Арцём Парахоўскі. Фота: Вікіпедыя

«Спадзяюся, што ў найбліжэйшы час атрымаю польскі пашпарт, што, безумоўна, палегчыць мне жыццё ў Польшчы, — кажа беларус. — Я жыву ва Уроцлаве ўжо 6 гадоў і не магу ўявіць, каб я і мая сям'я з'ехалі адсюль».

Парахоўскаму 35 гадоў. Ён — ураджэнец Мінска. За сваю кар'еру паспеў пагуляць у Беларусі, Украіне, Ізраілі, Расіі, Літве, Латвіі, Францыі, Андоры.

За польскі клуб «Шлёнск» беларускі баскетбаліст выступае з 2022 года. Жонка Арцёма Парахоўскага — грамадзянка Польшчы. 

Беларускі баскетбол, як і расійскі, цяпер знаходзіцца пад санкцыямі, зборныя з дзвюх краін адхіленыя ад паўнавартаснага ўдзелу ў міжнародных спаборніцтвах.

Клас
18
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
0