Украіна так адрэагавала на ўчарашні даклад віцэ-прэм'ера Дзмітрыя Чарнышэнкі Уладзіміру Пуціну. Там чыноўнік заявіў, што Расія, маўляў, гатовая інтэграваць у сваю футбольную структуру клубы з Крыма і акупаваных тэрыторый.

Крымскія каманды спрабавалі гэта зрабіць з 2014 года, але ФІФА выступала катэгарычна супраць. Цяпер жа, калі расейскі футбол — як і большасць відаў спорту — і так пад санкцыямі з-за пачатку вайны, улады гатовыя пайсці на тое, каб афіцыйна прыняць у свой чэмпіянат каманды з Крыма, Данецка, Луганска і частак Херсонскай і Запарожскай абласцей.

Цяпер сяброўства Расіі ў ФІФА і УЕФА проста замарожанае. Калі ж уключэнне новых клубаў адбудзецца, гэта будзе азначаць поўны разрыў адносін Расіі з усім футбольным светам.

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0