Дар'я Шманай. Фота: ВКонтакте

У СМІ Шманай называлі «культавай памочніцай» Лукашэнкі мінулага дзесяцігоддзя, яна была адзін час начальніцай аддзела дзяржаўнага пратакола пры Лукашэнку. Вядомы выпадак, калі Лукашэнка нават прылюдна прапаноўваў яе пацалаваць колішняму прэзідэнту Казахстана Нурсултану Назарбаеву. 

Таксама яна вядомая сяброўствам з прэс-сакратаркай Лукашэнкі Наталляй Эйсмант і яго фаварытам Дзмітрыем Баскавым. Іх разам бачылі падчас набегаў на двары з пратэснай актыўнасцю ў 2020 годзе. Менавіта ў адзін з такіх рэйдаў быў забіты Раман Бандарэнка, жыхар «Плошчы пераменаў» у Мінску.

У пачатку 2020 года Дар'я Шманай знікла з атачэння Лукашэнкі, і, мяркуючы па тым, што была членам выбарчай камісіі ў пасольстве ў Маскве, працавала недзе ў расійскай сталіцы, але невядома дзе і кім. Пасля яе некалькі разоў бачылі побач з Лукашэнкам, апошні раз — 28 верасня падчас ягонага нечаканага візіту ў абхазскую Піцунду.

Клас
4
Панылы сорам
62
Ха-ха
13
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
36