Вось што заявіў Віктар Хрэнін на сустрэчы ў Гомелі:

«Трэба аб'яднацца ўсяму грамадству. І, як сказаў кіраўнік дзяржавы, кожны павінен займацца сваёй справай. <…> Мы задзейнічаем усе існуючыя формы і спосабы, перш за ўсё прэвентыўнага недапушчэння развязвання агрэсіі. І гэтую задачу мы будзем выконваць чаго б нам гэта ні каштавала.

Нягледзячы на ​​пэўную трывожнасць, хачу падкрэсліць: на сёння відавочнай пагрозы стварэння наступальных груповак мы пакуль не бачым. Але мы гэта ўсё вельмі ўважліва адсочваем і рэагуем».

Лагічна, што пагрозы ад наступальных груповак няма, калі гэтыя наступальныя групоўкі прыдуманыя для ўзмацнення рэпрэсій супраць народа і апраўдання саўдзелу ў вайне.

Клас
0
Панылы сорам
5
Ха-ха
6
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1