Пасля перамоў кіраўнікі дзяржаў далі сумесную прэс-канферэнцыю, і падчас яе высветлілася, што афрыканскі госць прыехаў не проста так, а прывёз у Кіеў «сігналы» ад Крамля, які «хоча навесці масты» і «разблакаваць адносіны». Тым больш што ў Кіеў прэзідэнт Гвінеі-Бісау прыбыў пасля наведвання Масквы.

Аднак місія афрыканскага госця поспеху не мела, бо Зяленскі прагназавана адхіліў магчымасць якіх-небудзь дамоўленасцяў з кіраўніцтвам краіны, якая разбурае ўкраінскія гарады і вёскі, забівае мірных жыхароў, знішчае аб'екты крытычнай інфраструктуры і займаецца ядзерным шантажом.

Гвінея-Бісау — невялічкая краіна на захадзе Афрыкі, былая партугальская калонія. Яе тэрыторыя — 36 120 квадратных кіламетраў (прыблізна як наша Мінская вобласць), а колькасць насельніцтва — крыху большая за паўтара мільёна. Гэта былая партугальская калонія, незалежная з 1973 года. І адна з найбяднейшых краін свету, бо адзінае, з чаго жыве — сельская гаспадарка і рыбалоўства. 

Клас
10
Панылы сорам
6
Ха-ха
28
Ого
6
Сумна
1
Абуральна
6