Напярэдадні на сустрэчы з прадстаўнікамі органаў бяспекі краін СНД Пуцін заявіў, што Украіна «страціла суверэнітэт». На яго думку, ЗША выкарыстоўваюць Украіну ў якасці «тарана» супраць Расіі, Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі, АДКБ і СНД.

Спікер Дзярждумы Вячаслаў Валодзін узмацніў гэты наратыў, заявіўшы, што «Украіна страціла здольнасць існаваць як дзяржава», «акупаваная НАТА» і «стала калоніяй ЗША».

Такія фармулёўкі несумяшчальныя з перамовамі на раўнапраўнай аснове аб спыненні агню, не кажучы ўжо аб развязанні канфлікту, які пачала Расія, адзначае ISW.

Наадварот, гэта пераканаўча сведчыць аб тым, што Крэмль па-ранейшаму імкнецца да ваеннай перамогі ва Украіне і змене рэжыму ў Кіеве, што, па яго задумцы, пераарыентуе Украіну ад Захаду ў бок Расіі, якая зможа кантраляваць дзеянні Кіева.

Гэта таксама паказвае на тое, што мэты Пуціна выходзяць за рамкі ўкраінскай тэрыторыі, аб далучэнні якой ён заяўляў, не кажучы ўжо пра тыя раёны, якія расійскія войскі фактычна кантралююць, заключаюць аналітыкі.

Клас
3
Панылы сорам
6
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
14