Прычынай затрымання магла стаць ягоная пратэсная дзейнасць супраць вайны ва Украіне, паведамляе «Вясна».
Віктара арыштавалі на 10 сутак, аднак яму інкрымінуецца і крымінальны артыкул 361 (Заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь).
«Падчас ператрусу ў кватэры была падкінута пратэсная сімволіка і парнаграфічныя матэрыялы», — паведамляюць блізкія мужчыны.