Буча. Фота: AP

Буча. Фота: AP

Справу распачалі пасля размяшчэння ў сетцы спасылкі на відэаролік пра падзеі ў Бучы ў красавіку гэтага года.

Крымінальны пераслед жыхара Ніжняга Ноўгарада спынены праз адсутнасць складу злачынства, паколькі абарона даказала, што відэа выкладзена да выхаду афіцыйнага абвяржэння Міністэрствам абароны РФ адносна падзей, якія адбыліся ў Ірпені і Бучы.

Абароне, такім чынам, удалося даказаць адсутнасць у абвінавачанага намеру публічна распаўсюджваць пад выглядам дакладных паведамленняў загадзя лжывую інфармацыю аб Узброеных Сілах РФ.

Клас
6
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
0