Суддзя Настасся Папко прызнала яго вінаватым паводле арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады) і арт. 130 КК (Распальванне сацыяльнай варожасці).
Дзяніс Аляксандравіч Максімаў быў затрыманы ў Мінску па крымінальнай справе, распачатай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
Падтрымаць палітвязня можна па адрасе: Следчая турма № 8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А.