Маск напісаў у твітары пад відэа паведамленне «Entering Twitter HQ — let that sink in!».

З'яўленне Маска ў офісе адбылося за пару дзён да вызначанага судом крайняга тэрміну завяршэння здзелкі на куплю сацсеткі на суму 44 мільярды даляраў.

Гэтае відэа з ракавінай з'явілася праз некалькі гадзін пасля таго, як ён загадкава змяніў сваю біяграфію на платформе на «Chief Twit». Хаця даслоўна гэта можна перакласці як «галоўны прыдурак», хутчэй за ўсё, гэта адсылка да завяршэння працэдуры куплі твітара.

Але да чаго тут ракавіна? Гэта гульня словаў і адсылка да папулярнага англамоўнага мема.

«Let that sink in!» можна перакласці як «Хай гэта дойдзе да вас!», «Зразумейце гэта» альбо «Падумайце пра гэта».

Але «sink» таксама абазначае ракавіну. Таму «Let that sink in!» можа азначаць, што вы дазваляеце ракавіне знаходзіцца ўнутры памяшкання.

На аснове гэтага ў англамоўных краінах нарадзіліся шматлікія мемы.

«Што я бачу, калі настаўнік мне кажа: «Зразумей гэта»»

«Што я бачу, калі настаўнік мне кажа: «Зразумей гэта»»

«Хутка будзе канец свету, зразумейце гэта» — «Так, братка, дазволь мне ўвайсці на секунду»

«Хутка будзе канец свету, зразумейце гэта» — «Так, братка, дазволь мне ўвайсці на секунду»

Клас
14
Панылы сорам
15
Ха-ха
44
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
2