У ніжняй частцы маркі, прысвечанай гадавіне ватыканска-беларускіх дыпламатычных адносін, змешчаны надпіс на італьянскай мове, над ім раскрытая кніга, на старонках якой знаходзяцца выявы дзяржаўных гербаў. Кошт паштовага знака — 1,25 еўра. 

У свет марка мае выйсці 16 лістапада 2022 года.

Дыпламатычныя адносіны паміж Святым Пасадам і Рэспублікай Беларусь былі ўстаноўленыя 11 лістапада 1992 года. Першыя два гады Апостальская нунцыятура дзейнічала ў Ватыкане, і толькі 18 мая 1994 года яна была перанесеная ў Мінск.

Клас
3
Панылы сорам
9
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
1