Фота Сяргея Мошчыка

Фота Сяргея Мошчыка

Усе свае выдатныя работы Іван Піліпавіч стварае з дапамогай сякеры. Здаецца, грубага інструмента для мастацтва. Але, як кажа ён сам, «сячэ» ўсё жыццё. Вяскоўцы пазнаюць сябе ў драўляных скульптурах… Мае шмат узнагарод, выставы ладзіліся ў розных краінах. 

На юбілейнай выставе будуць паказаны скульптурныя кампазіцыі, графічныя і жывапісныя работы твораў Івана Супрунчыка. Усе яны адлюстроўваюць старажытныя абрады, народныя святы і традыцыі. Майстар выканаў іх у дрэве або намаляваў.

Цікава, што займацца з фарбамі Іван пачаў з дзевяці гадоў. Яго ніхто не вучыў, у Цераблічах да 1956 года не было нават электрычнасці. Але ён пешшу хадзіў за 18 кіламетраў у Давыд-Гарадоцкую бібліятэку, каб пачытаць кнігі пра мастакоў і мастацтва. Потым працаваў мастаком-афарміцелем у калгасе «Праўда», маляваў транспаранты, лозунгі. Скончыў Магілёўскі бібліятэчны тэхнікум. У Церабліцкай сельскай бібліятэцы адпрацаваў 36 гадоў… Вучыўся ў Завочным народным універсітэце мастацтваў (Масква) на факультэце малюнка і жывапісу… Але сапраўдным натхненнем і захапленнем заўсёды была і застаецца творчасць.

Наведаць выставу можна да 13 лістапада.

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0