Праект Аліны вырас з інстаграм-чэленджа #belarusmif. Яго сутнасць заключалася ў тым, што дзве беларускія ілюстратаркі, Ірына Дрыжына і Кацярына Шарамецьева, на працягу двух тыдняў давалі бясплатныя майстар-класы па digital-малюнку. Агульнай тэмай былі міфы Беларусі.

Крыніца: @tayamnica

Крыніца: @tayamnica

Удзельнікі марафону мусілі за пару дзён стварыць вектарную ілюстрацыю аднаго з герояў беларускіх легендаў. Пасля чэленджа Аліна вырашыла стварыць са сваіх малюнкаў паўнавартасны праект. Так узнік дызайн паштовых марак, натхнёны любімымі беларускімі магічнымі гісторыямі.

Персанажамі паштовых марак сталі, напрыклад, героі легенды пра Вясельны дуб.

Паводле падання, князь Друцкі ў гонар заручынаў сваёй дачкі пасадзіў у сваім маёнтку тры дубы. Першы — каб маладыя ўсё жыццё кахалі адно аднаго. Другі — для здаровых дзяцей, а трэці — для поспеху ва ўсіх справах. З усіх дубоў захаваўся толькі першы. Па чутках, ён валодае магічнай сілай: калі падысці да яго і пакланіцца, то чароўнае дрэва падорыць каханне і натхненне.

Легенды (і вядомыя творы беларускіх пісьменнікаў), якія ў сваім праекце закранула Аліна: «Дзікае паляванне караля Стаха», «Папараць-кветка», «Магіла льва» і «Чорная панна Нясвіжа».

Пакуль паглядзець на дызайн гэтых паштовых марак можна толькі ў сацыяльных сетках і ў асабістым акаўнце Аліны на платформе Behance. Журналісты не змаглі даведацца, ці плануецца продаж марак у будучыні, аднак спадзяюцца, што так.

Чытайце таксама:

У бізнэс-цэнтры, дзе раней быў Wargaming, цяпер офіс можна зняць бясплатна

Самалёт паўднёваафрыканскай авіякампаніі лётае з васільком Belavia

Клас
8
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0