Ілан Маск. Фота AP
«Мне паведамілі, што былы генеральны дырэктар Параг Агравал і фінансавы дырэктар Нэд Сігал пакінулі штаб-кватэру і не вернуцца, бо пачынаецца эра Маска», — напісаў, у сваю чаргу, карэспандэнт CNBC Дэвід Фейбер.
Здзелка па набыцці Twitter мусіла быць завершаная да пятніцы — у адваротным выпадку Маска чакала судовае разбіральніцтва, у якім яго шанцы на перамогу ацэньваліся невысока.
Напярэдадні паведамлялася, што некалькі банкаў пачалі пералічваць сродкі на спецыяльны рахунак для фінансавання здзелкі.
Паколькі Twitter перайшла ў прыватныя рукі, акцыі сацсеткі будуць знятыя з таргоў на Нью-Ёркскай фондавай біржы, паведамляецца на сайце NYSE.
Маск таксама патлумачыў, навошта купіў Twitter.
«Прычына, чаму я набываю Twitter, у тым, што для будучыні цывілізацыі важна мець агульную лічбавую пляцоўку, на якой можа абмяркоўвацца шырокі спектр меркаванняў у здаровай манеры, без звароту да жорсткасці», — напісаў Маск.