Фота: кадр з афіцыйнага трэйлера серыяла

«Аляска Дэйлі» мала падобная да іншых тэлевізійных серыялаў. Гэта рэдкі ў нашы часы тып серыяла, у якім збалансаваная прывабнасць да масавай аўдыторыі і паўпрагрэсіўная ідэалогія. Серыял з 48-гадовай Хілары Суэнк, якая паказвае захапляльную ігру, можна лічыць адным з самых інтрыгуючых новых шоу на амерыканскім тэлебачанні, піша thedailybeast.com.

Журналістка Эйлін Фіцджэральд (Суэнк) месяцамі шукала крыніцу для выкрыцця карумпаванага амерыканскага генерала, але ў нейкі момант праўдзівасць яе крыніцы падвяргаецца сумневу. Пасля гэтага кар’ера Эйлін ідзе пад адхон, і сітуацыю не паляпшае тое, што раней журналістка груба сябе вяла з малодшымі супрацоўнікамі яе газеты.

Жанчына сыходзіць са сваёй пасады і вырашае ператварыць расследаванне ў кнігу. Яе стары калега Стэнлі прапануе ёй папрацаваць у мясцовым штодзённым выданні на Алясцы, але першапачаткова Эйлін адмаўляецца ад гэтай прапановы. Пазней, аднак, Стэнлі расказвае ёй пра серыю нераскрытых забойстваў карэнных жыхароў Аляскі і прапануе жанчыне іх расследаваць. Тады Эйлін накіроўваецца ў найбуйнейшы горад Аляскі Анкорыдж, дзе прыносіць у сваё новае выданне жорсткае і ўсёведнае стаўленне да працы.

«Аляска Дэйлі» запазычвае фармат шматлікіх іншых паспяховых серыялаў накшталт «Веранікі Марс», у якіх новая мясцовая праблема ўраўнаважваецца кожны тыдзень з большай і ўсёабдымнай таямніцай. Такая атмасфера надае серыялу прыцягальнасці. Нам дэманструюць, што, нягледзячы на знешнюю прыгажосць прыроды Аляскі, у гэтым месцы ёсць не менш цёмных сакрэтаў, чым дзе-небудзь яшчэ.

Ніхто не ведае пра гэтыя сакрэты больш, чым Роз, карэнная жыхарка Аляскі, якая працуе разам з Эйлін. Каб раскрыць справу, патрэбныя і вялікія веды Роз пра гэты штат, якія яна атрымлівала ўсё жыццё, так і шматгадовы расследавальніцкі вопыт Эйлін. Абедзве жанчыны занадта тэмпераментныя, каб прызнаць, што іх супрацоўніцтва выгадна ўсім, але ж не маюць іншага выбару, акрамя як змірыцца з ім.

Серыял абапіраецца на цудоўныя пейзажы, якія насамрэч з’яўляюцца канадскімі, а не з Аляскі (так што ў гэтым вам прадаюць хлусню), і на моцных у сваёй працы акцёраў. Але стваральнікі «Аляскі Дэйлі» разумеюць, што кожнаму серыялу часам патрэбная лёгкасць, і ў некаторых момантах серыял выглядае сентыментальным. Тое, як яго стваральнікі спрабуюць аб’яднаць гэтую сентыментальнасць з сацыяльнай значнасцю, магчыма, не кожны раз спрацоўвае, але ж ва ўсякім разе гэтыя спробы зачароўваюць.

Можа падацца, што «Аляска Дэйлі» — гэта ўсяго толькі дэтэктыў пра маленькі горад, дзе Хілары Суэнк у яе мулкім парыку адважна разгадвае таямніцы разам са сваімі калегамі. Але, здаецца, гэтае шоу мае больш высокія амбіцыі: яно ярка, але дарэчна і прыгожа расказвае пра важнасць журналістыкі. Так мы атрымліваем тэлевізійную драму, якая не ахвяруе сацыяльнымі прынцыпамі дзеля папулярнасці.

Рэйтынгі на вялікіх сусветных рэсурсах:

IMDB — 7,4/10

Rotten Tomatoes — 69% (крытыкі), 77% (гледачы)

Што паглядзець. «Тэгеран» — папулярны шпіёнскі серыял, які вы маглі прапусціць

«Сябар сям’і» (A Friend of the Family) — самая ўражальная крымінальная гісторыя, што толькі можна сябе ўявіць

Што паглядзець. «Каралева змей» (Queen of Serpents) — шыкоўная драма аб прыгожай эпосе

label.reaction.like
label.reaction.facepalm
label.reaction.smile
label.reaction.omg
label.reaction.sad
label.reaction.anger

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Яцэк / Адказаць
29.10.2022
Лухта нейкая....  па-першае, мясцовае штодзеннае папяровае выданне называецца Anchorage Daily News (ADN), а не Alaska Daily! Няма выдання з такою назваю... (((
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру