У перыяд з 1 лістапада 2022 года па 31 студзеня 2023 года бюджэт пражытковага мінімуму ў Беларусі складзе 339 рублёў 83 капейкі. Раней ён складаў 328 рублёў 50 капеек.

Зацверджаныя наступныя памеры БПМ:

  • працаздольнае насельніцтва — Br375,26 (раней — Br366,23);
  • пенсіянеры — Br255, 28 (раней — Br247, 21);
  • дзеці ва ўзросце да трох гадоў — Br215,93 (раней — Br204, 80);
  • дзеці ва ўзросце ад трох да шасці гадоў — Br298,21 (раней — Br284, 60);
  • дзеці ва ўзросце ад шасці да васямнаццаці гадоў — Br363,28 (раней — Br350,06).

Прапарцыйна росту БПМ вырастуць і памеры некаторых выплат:

  • дзяржаўных дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей;
  • сацыяльных пенсій;
  • даплат і надбавак пенсіянерам ва ўзросце 75 гадоў і старэй, якія атрымліваюць пенсіі ў органах па працы, занятасці і сацабароне;
  • дапамог па доглядзе за інвалідам I групы.
Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
14
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0