27 кастрычніка 2022 года судом Партызанскага раёна г. Мінска разгледжана крымінальная справа ў дачыненні да Я., 2004 года нараджэння, які абвінавачваецца ў здзяйсненні злачынства. 

Вядома, што з 1 лютага па 31 мая 2022 года злосна ўхіляўся ад мерапрыемстваў па прызыве на вайсковую службу, у прыватнасці два разы без уважлівых прычын не з'явіўся да месца правядзення мерапрыемстваў па прызыве на вайсковую службу.

На судзе хлопец сваю віну прызнаў цалкам. Растлумачыў, што на дадатковае медыцынскае абследаванне не з'явіўся без уважлівых прычын, паставіўся да праходжання мерапрыемстваў па прызыве легкадумна.

Суд улічыў чыстасардэчнае раскаянне і аштрафаваў яго на 100 базавых велічыняў (3200 рублёў).

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
17