Як паведаміў сам Максім, хутчэй за ўсё, гаворка ідзе аб артыкуле 207.3 КК РФ «Публічны распаўсюд заведама ілжывай інфармацыі аб выкарыстанні Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі».

«Насамрэч, я ўжо некалькі месяцаў ведаю пра крымінальную справу — -артыкул 207.3, пра фэйкі пра армію. Даведаўся пра яго забаўна — замовіў афіцыйную даведку аб адсутнасці судзімасці, там і было напісана», — распавёў Кац ў твітары.

Ужо некалькі месяцаў Максім Кац знаходзіцца за мяжой.

Пры гэтым у кастрычніку ўкраінскія актывісты абвінавацілі Каца ў «прапагандзе расійска-фашысцкага нацызму і шавінізму», а таксама ў «актах гуманітарнай агрэсіі супраць Украіны» і ўнеслі ў базу «Міратворца».

Клас
1
Панылы сорам
4
Ха-ха
18
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
2