Напачатку расійскія ўлады заявілі, што ўсе беспілотнікі былі збітыя. Пазней з'явіліся паведамленні, што фрэгат «Адмірал Макараў» «пашкоджаны асколкамі», а мінны тральшчык атрымаў прабоіну ў выніку «ўдарнай хвалі».

Пакуль цяжка ацаніць рэальныя наступствы ўдару, рэйд Севастопаля застаецца перакрыты. Нагадаем, што расійскія ўлады ад пачатку адмаўлялі пашкоджанне флагмана Чарнаморскага флоту — крэйсера «Масква». Пасля высветлілася, што ён затануў.

«Адмірал Макараў» стаў новым флагманам пасля знішчэння «Масквы». Менавіта з яго наносілі ўдары крылатымі ракетамі.

«Губернатар» Севастопаля Міхаіл Развазжаеў заявіў, што ўсе раней даступныя для мірных жыхароў трансляцыі з камер відэаназірання ў Севастопалі будуць закрытыя.

Акрамя таго, людзьмі, якія будуць выкладваць відэасведчанні працы СПА, будуць займацца спецслужбы.

Клас
62
Панылы сорам
1
Ха-ха
9
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1