У прыватнасці, палявы камандзір самаабвешчанай ДНР Аляксандр Хадакоўскі паведамляе, што спачатку на гэтым участку зрабіла бамбардзіроўкі расейская авіяцыя, а затым наперад высунуліся падраздзяленні пяхоты.

Пры гэтым Хадакоўскі фактычна раскрытыкаваў рашэнне аб пачатку атакі. «Я лічу гэтае рашэнне заўчасным, але спадзяюся на поспех», — напісаў ён.

У тэлеграм-канале «намесніка міністра інфармацыі ДНР» Данііла Бязсонава сцвярджаецца, што ў раёне Паўлоўкі амаль знішчаная лінія абароны УСУ.

Тэлеграм-канал «Старше Эды» таксама паведамляе аб расейскай атацы на гэтым кірунку, а таксама піша, што ў сваю чаргу ўкраінскія войскі ўжылі авіяцыю ў Чырвонапапоўцы (Луганская вобласць), і робіць выснову, што «пачалася сустрэчная бітва».

Вуглядар — горад прыкладна за 50 км на поўдзень ад Данецка, які прыкрывае з поўдня пазіцыі ўкраінскіх войскаў у раёне Мар'інкі пад Данецкам.

Украінскае камандаванне пакуль не пацвярджала інфармацыю пра наступ расейскіх войскаў на вуглядарскім кірунку.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
3