Паводле яе слоў, знаходзячыся за мяжой, яна глядзела, што робяць калегі, што ёсць у гандлі той ці іншай краіны.

«І ўсё роўна вяртаешся да таго, што менавіта цана / якасць — лепш за беларускіх вытворцаў няма», — сказала яна.

Па словах кіраўніка «Беллегпрама», канкурэнцыі ўнутры краіны няма, а вытворцы адзення, бялізны і абутку павінны імкнуцца павялічыць сваю прысутнасць на беларускім рынку, памяншаючы колькасць імпарту.

У Беларусі можна знайсці адзенне даражэйшае, ёсць брэнды, якія спецыялізуюцца на прэміум-класе, ёсць і больш танныя. Але, паводле яе слоў, у нас «няма таннага тавару апрыёры, таму што ўсе якасныя характарыстыкі як па тканіне, як па дызайне, як апрацоўкі (тэхналагічныя вузлы, аперацыі)».

Клас
3
Панылы сорам
48
Ха-ха
62
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
8