Паводле словаў мужчыны, ён працаваў на гародзе, калі заўважыў знаёмага, што выходзіў з яго дома на падворак. Пабачыўшы гаспадара, зламыснік кінуў заплечнік і збег. У торбе была старажытная кніга.
Падазраванага затрымалі, ён жыхар суседняй вёскі, сёлета вызваліўся з калоніі. Мужчына ведаў, што ў ягонага знаёмца ёсць гэтая каштоўная Біблія.
Следчыя завялі крымінальную справу. Кніга цяпер на мастацтвазнаўчай экспертызе.
1
7
0
3
1
4
наш фаліянт дзесьці на 100 год маладзейшы. гэта дзядулі майго Біблія. ён набожны быў. а бабулю ў вёсцы лічылі вядзьмаркай... хоць яна быццам бы не... проста добрая была. не падобная да іншых. жывёлы любілі яе
а з Бібліяй гэтай на маёй памяці цікава адбылося. дзялуля даў яе камусьці пачытаць з Крывічоў (да-да - малой радзімы вашага Скурко), і Біблія счэзла. ён ужо развітаўся з ёй. але праз 10 год яна нейкім дзіўным чынам праз іншых людзей вярнулася да яго
зараз яна ў маёй маці збірае пыл
яна (кніга) такая тоўстая (см 10-12 таўшчынёй) з карычневымі патрапанымі старонкамі. бачна, што старая
не такая, як на гэтым фота