Анатоль Лапо. Фота: БелТА

Анатоль Лапо. Фота: БелТА

«Як толькі нейкая правакацыя будзе ў наш бок, памежнікаў, будзе адэкватны адказ. Мы міралюбныя людзі, але ў крыўду сябе не дамо. Яны таксама разумеюць, што калі пойдуць да нас, могуць атрымаць па зубах», — сказаў Лапо ў інтэрв'ю АНТ.

Ён распавёў, што на мяжы з Украінай служба нясецца ва ўзмоцненым рэжыме. «Нарады там у мяне ўмацаваныя, гэта ні для каго не сакрэт, са зброяй. Чаму? Таму што чакаць можна ўсё што заўгодна. Наставілі (украінскія вайскоўцы на сваім баку) мін проста на асфальт… Калі ўзяць ваенную логіку — міна павінна маскіравацца. Не, дэманстратыўна паставілі», — дадаў кіраўнік камітэта.

Паводле яго слоў, украінскія памежнікі «у асноўным адцягнутыя ў тыл, на мяжу прыбылі і тэрабарона, і войскі». «Мы цяпер не можам зразумець, хто (канкрэтна), таму што ўсе ходзяць без знакаў адрознення… Могуць прыйсці на мяжу ў паветра пастраляць. Вось 26-га … Прыйшлі да мяжы, метраў 10-15. Узялі расійскую форму, набілі туды саломы і дэманстратыўна павесілі як пудзіла. Навошта гэта робіцца?» — працягнуў Лапо.

Клас
4
Панылы сорам
10
Ха-ха
87
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
7