Фота: Мінабароны Расіі

Фота: Мінабароны Расіі

На думку аналітыкаў ISW, на гэта паказвае, у прыватнасці, праведзеная Пуціным «частковая мабілізацыя».

«Ён заплаціў за гэтую мабілізацыю вельмі высокую ўнутрыпалітычную цану ў выглядзе ўцёкаў сотняў тысяч расіянаў у іншыя краіны, беспрэцэдэнтных пратэстаў і гэтак жа беспрэцэдэнтнай крытыкі дзеянняў расійскіх вайскоўцаў і расійскіх уладаў. Плаціць гэтую цану мела сэнс, калі Пуцін мае намер працягваць вайну і разумее, што ва Украіну трэба неадкладна адправіць падмацаванне, каб утрымаць пазіцыі да таго, як падаспее новы прызыў і зменіць сітуацыю на яго карысць», — пішуць аўтары зводкі ISW.

На іх думку, Пуцін разлічвае, што цяпер мабілізаваныя рэзервісты ўтрымаюць пазіцыі ва Украіне да заканчэння вясновага бездарожжа, а да таго часу пройдуць пачатковую падрыхтоўку ў чатыры-шэсць месяцаў салдаты тэрміновай службы прызыву, які пачынаецца цяпер, — і іх можна будзе адправіць на вайну, у новыя наступы.

Адначасова, як мяркуе ISW, Пуціну здаецца, што халодная зіма і дэфіцыт паліва прымусяць нейкія з еўрапейскіх краін скараціць дапамогу Украіне і стаць больш прыязнымі у адносінах з Расіяй.

ISW падкрэслівае, што вядзе гаворку пра меркаваны ход думак расійскага кіраўніка, а не пра тое, як на самай справе могуць паўплываць мабілізаваныя і салдаты тэрміновай службы на ход вайны.

Амерыканскія аналітыкі нагадваюць, што каля траціны рэзервістаў (па словах самога Пуціна) ужо прыбылі ва Украіну, але істотных зменаў гэта не прынесла. Прыбыццё спехам падрыхтаваных салдат тэрміновай службы таксама наўрад ці прывядзе да пералому.

«Але Пуцін, здаецца, не хоча прызнаваць гэтыя факты і, наадварот, спадзяецца, што сабраныя такой нечаканай цаной рэзервы па-сапраўднаму зменяць сітуацыю», — піша Інстытут вывучэння вайны.

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
7
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
3