Па стане на раніцу панядзелка па ўсёй Украіне раздаецца паветраная трывога. У некалькіх абласцях паведамляюць аб выбухах.
Мэр Кіева Уладзімір Клічко паведаміў аб двух ударах па аб'ектах крытычнай інфраструктуры ў Кіеве, частка сталіцы абясточаная. У некаторых раёнах няма водазабеспячэння.
Таксама ёсць прылёт па адной з абшчын Кіеўскай вобласці.
Пра ўдары па Харкаве і вобласці паведаміў кіраўнік абласной адміністрацыі Алег Сінягубаў.
«Вораг нанёс па Харкавем і Чугуеўскім раёне ракетныя ўдары. Папярэдне, ракетамі комплексу з-300, якія запусцілі з Белгарада», — напісаў ён.
Мэр Харкава Ігар Церахаў удакладніў, што ёсць два «прылёты» па Харкаве, расейцы ўдарылі па аб'екце крытычнай інфраструктуры ў горадзе. Таму ўлады папярэджваюць аб магчымых перабоі са святлом.
Таксама расейцы абстралялі аб'екты крытычнай інфраструктуры ў Запарожжы. Папярэдне выпусцілі ракеты з самалётаў. У горадзе магчымыя перабоі са святлом, паведаміў кіраўнік Запарожскай АВА Аляксандр Старух.
Ёсць трапленне ў аб'ект крытычнай інфраструктуры на Чаркасшчыне, частка вобласці абясточаная, паведаміў кіраўнік Чаркаскай АВА.
Расійская армія таксама раніцай абстраляла ракетамі Вінніцкую вобласць, тут СПА збіла адну ракету, але яна ўпала на грамадзянскія аб'екты, паведаміў кіраўнік Вінніцкай АВА Сяргей Барзоў.
Ён дадаў, што ёсць разбурэнні, але абышлося без загінулых і параненых. Працуюць спецслужбы і ДСНС.
Таксама выбухі чулі ў Палтаве, там працуе СПА, кажуць улады.
Пра загінулых і параненых не паведамляюць.