Аляксея Іванова затрымалі ў Мінску па крымінальнай справе, заведзенай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра. 

26 кастрычніка суддзя Брэсцкага абласнога суда Святлана Крэмянеўская прызнала вінаватым Аляксея Іванова паводле арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) і ч. 1 арт. 130 (Распальванне іншай сацыяльнай варожасці) Крымінальнага кодэкса і прысудзіла пакаранне тэрмінам 3 года пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф памерам 3200 рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3