Генадзь Балбатоўскі. Фота: Office Life
У абсалютных лічбах экспартная выручка перавысіла 186 млн рублёў, у беларускіх санаторыях за 9 месяцаў адпачылі больш за 142 тыс. іншаземцаў, сказаў Генадзь Балбатоўскі на прэс-канферэнцыі ў Мінску.
Пры гэтым раней ён паведамляў, што 95% іншаземцаў у нашых санаторыях складаюць расейцы.
Цікава, што ў першым паўгоддзі беларускія санаторыі прынялі 72 тысячы іншаземцаў, і амаль такая ж колькасць грамадзян іншых дзяржаў аздаравіліся ў іх у трэцім квартале.
Балбатоўскі закрануў і тэму цэнаў у беларускіх санаторыях: яны, па яго словах, застануцца нязменнымі, а пуцёўкі прадаюцца па тым жа кошце, які быў да ўвядзення мараторыя на рост цэн.
Запаўняльнасць беларускіх санаторыяў захоўваецца на ўзроўні 2019 года. На найбліжэйшы месяц забраніравана больш за 80% месцаў, і нават на студзень ужо 35%.





