Фота: BBC Food

Каб згатаваць піцу ў колцах, вам спатрэбіцца:

  • 2 сталовыя лыжкі таматнага пюрэ (можна замяніць на таматную пасту ці кетчуп)
  • 1 сталовая лыжка кетчупу
  • 1 чайная лыжка сушанага базіліку
  • палова чайнай лыжкі сушанага часнаку
  • 375 грамаў гатовага слоенага цеста
  • 175 грамаў сумесі цёртых мацарэлы і чэдару
  • 1 яйка (узбітае)
  1. Высцеліце вялікую бляху паперай для выпякання.
  2. Змяшайце таматнае пюрэ, кетчуп, базілік і часнок. Разгарніце цеста і выкладзіце на яго таматную сумесь, пакідайце па баках невялікія краі без соусу. Пасыпце сырам тую частку цеста, што пакрытая соусам, потым вышмаруйце адзін з доўгіх краёў цеста невялікай колькасцю ўзбітага яйка.
  3. Згарніце цеста ў рулет, пачынаючы з неабмазанага доўгага боку. Пакладзіце рулет на бляху (пры неабходнасці можна разрэзаць яго ўпоперак на дзве часткі), пастаўце ў халадзільнік на 20 хвілін.
  4. Дастаньце рулет з халадзільніка і разрэжце яго на 16 колцаў. Размясціце іх на блясе і астудзіце на працягу яшчэ 20 хвілін.
  5. Разагрэйце духоўку да 200 градусаў.
  6. Змажце колцы ўзбітым яйкам. Выпякайце іх у духоўцы 15 хвілін, пакуль яны не стануць залацістымі, а сыр не пачне пузырыцца. Астудзіце колцы на працягу 5 хвілін перад тым, як іх падаваць, але можаце падаваць піцу і цалкам халоднай.

Рэцэпт на выхадныя. Сібас у корачцы з эстрагону — лёгкая і карысная вячэра

Як заварваць зялёную гарбату? Вось што важна ўлічваць

Рэцэпт на выхадныя. Тарт фламбэ — смак Эльзаса

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
хх / Адказаць
06.11.2022
уключаю сваё любімае радыё, а там грае Axel Rudi Pell Hallelujah
прам хочацца жыць...
а тут яшчэ смаката 

добрай, раніцы, мая любімая, Рэд.)
0
Гарбуз / Адказаць
06.11.2022
У нас у крамах такое прапануюць, у секцыях кулінарыі, 6 ею за кіло. Розныя варыянты, самыя смачныя з дадаткам сланечнікавых семак.
0
хх / Адказаць
06.11.2022
але, мая любімая, Рэд., што за загаловак?) вас пакусаў кулінарны блогер? прычым аматарскі. у іх поўна падобных назваў - "і вашы дзеці будуць пішчаць", "і ваш муж будет в восторге"...
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру