Па стане на канец кастрычніка 2022 года ў Мінску налічваўся 141 уведзены ў эксплуатацыю бізнэс-цэнтр (аб'ектаў нерухомасці, уведзеных у эксплуатацыю не раней 1996 года, офісная плошча якіх складае больш за 3 000 кв. м.), чый сукупны аб'ём офісных плошчаў перасягнуў за адзнаку 1,1 млн. кв. м. І гэта без уліку невялікіх адміністрацыйных будынкаў і асобных офісаў, убудаваных у жылыя дамы або гандлёвыя цэнтры.

За няпоўны 2022 год былі ўведзены ў эксплуатацыю толькі тры бізнэс-цэнтры, з сукупнай офіснай плошчай каля 20 тыс. кв. м., прыкладна столькі ж — за мінулы 2021 год. Гэта далёка не рэкордныя аб'ёмы ўводу, якія, напрыклад, адзначаліся ў 2013-2015 гадах на ўзроўні ад 100 да 175 тыс. кв. м. у год.

Але нават і гэтыя штогадовыя 20 тыс. кв. м. на дадзены момант для Мінска можна назваць залішнімі, пра што сведчыць штоквартальны антырэкорд па аб'ёмах офісаў, якія прапаноўваюцца ў арэнду.

Пачынаючы з 2020 года, аб'ёмы памяшканняў для офісаў, якія прапаноўваюцца ў арэнду, не перастаюць павялічвацца: за 2020 год +42 тыс. кв. м., за 2021 год +47 тыс. кв. м., а за няпоўны 2022 год ужо +67 тыс. кв. м. У выніку, на сённяшні дзень офісны рынак Мінска ўшчыльную наблізіўся да адзнакі 200 тыс. кв. м.

Свабодных офісаў у бізнэс-цэнтрах — 18 % ад агульнага аб'ёму плошчаў, што з'яўляецца абсалютным рэкордам для сталіцы.

Такім чынам, свабодныя офісы можна знайсці ў 117 бізнэс-цэнтрах са 141, прычым як мінімум 6 бізнэс-цэнтраў можна назваць цалкам пустымі, а яшчэ 10 бізнэс-цэнтраў маюць свабодную плошчу для арэнды больш за 50 %.

У 53 бізнэс-цэнтрах даступна па 1 000+ кв. м., пры гэтым менш за 100 кв. м. толькі ў 16 бізнэс-цэнтрах.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

15
Справка / Адказаць
03.11.2022
Бизнесмены, ваш лидер Бабарико гниет в тюрьме. Зачем вам офисы?
1
Пан Дулька / Адказаць
03.11.2022
О! Да болю знаёмае фота...
8
Соктао / Адказаць
03.11.2022
Справка, ээ простите, а кто сказал, что он наш лидер, он бывший глава беларуской дочки газпром банка.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру