Аб’ява аб продажы апартаментаў размешчана на сайце realt.by. Гэта двухпакаёўка ў крокавым доступе да метро Няміга і Купалаўская — знаходзіцца на вул. Вызвалення.

Двухпавярховы цагляны дом пабудаваны ў 1917 годзе. Кватэра на продаж знаходзіцца на другім паверсе, балкона ў ёй няма.

Рамонт — звычайны, на падлозе ламінат, санвузел раздзельны. Кватэра прадаецца з мэбляй і тэхнікай, гатовая для пражывання.

Вось як апісвае апартаменты прадавец:

«Кватэра з’яўляецца эксклюзіўнай у сваім родзе, у ёй адсутнічаюць прамыя вуглы, а вышыня столяў складае 3 метры. Дом з’яўляецца помнікам гісторыка-культурнай спадчыны (…). У доме знаходзяцца толькі 4 кватэры (усе на другім паверсе), зверху паддахавае памяшканне, знізу аўташкола і стаматалагічны кабінет».

Таксама ў аб’яве пазначана, што, знаходзячыся ў доме ці ў яго двары, у чалавека няма адчування, што ён у сэрцы Мінска: адсутнічае шум праспекта, людзей і машын.

Побач ёсць крамы, банкі, аптэкі, школа, дзіцячы сад, гандлёвыя цэнтры, кафэ, рэстараны, тэатры, паркі і набярэжная ракі Свіслач.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Хворбз / Адказаць
03.11.2022
Да ладно-ошибка,конечно же 118 000.)))Но Никита-ещё тот Жук!
0
Мікалай / Адказаць
03.11.2022
На мой погляд , не болей як на 130 тыс.$ магчыма і цягне.
0
Улад_мл / Адказаць
03.11.2022
Мне гэта невялічкая кватэрка падабаецца. 
2.000 даляраў за "квадрат" можна смела прасіць :)))
P.S. Не зразумеў, навошта успомнілі станцыю метро "Купалаўская"? На гэтай лініі і ў той бок бліжэйшая - "Няміга". У іншы бок - "Фрунзенская". Таксама блізка.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру