Па-першае, звярнуць вашу ўвагу не на гэты, а на наш учарашні тэкст, які каштаваў мне больш болю ў сэрцы — пра затрыманні ў Акадэміі навук. Вось што я маю на ўвазе. Затрымлівалі 44 чалавекі — сорак чатыры, і не недзе ў Хоцімскім раёне, а ў інтэлектуальным цэнтры краіны, у асяродку, які мае максімальныя сувязі са светам, а СМІ тыдзень — тыдзень — пра гэта нічога не пісалі, бо не ведалі. Бачыце, наколькі беларускія СМІ ўжо абмежаваныя ў тым, што яны «чуюць».

Адсюль другое. Так, нам вельмі — ВЕЛЬМІ — патрэбныя вашы данаты праз Патрэон — дзякуючы ім мы можам больш. Але больш за ўсё нам трэба, каб вы падкідалі нам тэмы, каб вы казалі нам, пра што варта напісаць. Вы можаце дзяліцца імі праз мэйл [email protected], тэлеграм-бот або ў прыват рэдактарам і журналістам, якіх вы ведаеце асабіста і якім давяраеце.

І трэцяе. Незалежныя СМІ робяць нашу нацыю моцнай, нават калі часам нам даводзіцца пісаць горкія рэчы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

7
філолаггіня / Адказаць
03.11.2022
учорашні. а не учарашны. не?
нябычны рыдактар Рэд. Можна і так, і так.
6
Парада / Адказаць
04.11.2022
Рэд. Ніўскі бот - бяспечны і не пакідае слядоў
3
Змагар / Адказаць
04.11.2022
Добрыя думкі!
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру