У 2021 годзе 20,8% жыхароў Еўрасаюза былі старэйшыя за 65 гадоў, і гэтая доля ўвесь час расце.

Беларусь не выключэнне з гэтай тэндэнцыі. Але ў нас працягласць жыцця трохі меншая, таму ў 2021 годзе доля пажылых людзей складала 16% насельніцтва. Негатыўныя палітычныя, а таксама эканамічныя працэсы ў краіне прымусілі эміграваць тысячы грамадзян працаздольнага і малодшага ўзросту, ужо цяпер змяніўшы каэфіцыент дэмаграфічнай нагрузкі на грамадства (на макраўзроўні) і індывідуальныя сцэнары пражывання старасці (на мікраўзроўні). 

Многія даследчыкі звяртаюць увагу супольнасцяў на сучасныя праблемы старэйшай кагорты насельніцтва: эканамічныя, сацыяльныя, фізіялагічныя, псіхалагічныя. Дадаткова актуалізавала гэтыя пытанні пандэмія COVID-19. Аднак Еўропе палітычныя выклікі 2020-2022 гадоў прынеслі яшчэ гуманітарны крызіс і вайну, а таксама важкае і раптоўнае пашырэнне мовы нянавісці датычна да фігур пажылых палітыкаў.

Слова «дзед», традыцыйна ўжыванае да пажылых сваякоў ці агулам да мужчын старэйшага пакалення, усё больш і больш выступае ў надзвычай негатыўным кантэксце і прывязваецца да абразлівых эпітэтаў:

нелегітымны стары дзед, маразматычны дзед, еб*нуты дзед, шызоідны дзед, дзеду трэба піць лекі, у дзеда паехала кукуха, дзед з сінімі пальцамі, бункерны дзед, пляшывы дзед, шызадзед і г.д. Або проста «дзед» у крайне негатыўным кантэксце. Часам у множным ліку: два звар'яцелыя дзяды, два дзяды маразматыкі, ёбн*тые дзяды, два шызанутыя дзяды і г.д. 

Апублікаванае ў 2022 годзе даследаванне Амерыканскай медычнай асацыяцыі адзначае, што практычна ўсе пажылыя людзі спазнавалі ў сваім штодзённым жыцці тую ці іншую форму дыскрымінацыі, звязаную з іх узростам.

Папярэднія беларускія даследаванні таксама падкрэсліваюць негатыўны ўплыў эйджызму і на нашае грамадства.

Пажылыя людзі (асабліва ў дыскурсе лукашэнкаўскіх медыя) стала звязваюцца з паняццямі «ўтрыманства». «Государство ей пенсію платіт, а она…», «ценіте то, что государство делает для вас», «75 лет, куда ты лезешь».

А ўлічваючы, што доля пажылых людзей толькі ўзрастае, то ў дадатак да палітычнай бяспраўнасці, адсутнасці рычагоў уплыву на сацыяльную палітыку ў дзяржаве, эйджызм у грамадстве можа пагаршаць стан і без таго ўразлівай сацыяльнай групы.

У беларускім дыскурсе адчуваецца недахоп нейтральнай карэктнай формы звароту да пажылых асоб.

«Бабуля» і «дзядуля» / «дзед» не толькі маюць сваё першаснае вузкае значэнне, звязанае з абазначэннем роднасных сувязяў, але і дадатковыя канатацыі, часта негатыўныя пры ўжыванні ў дачыненні да чужых людзей.

Некаторыя краіны Заходняй Еўропы прынялі ў якасці нейтральнага азначэння для пажылога чалавека senior/seniora (з лацінскай мовы «старэйшы»), а беларусы яшчэ не знайшлі адказу на пытанне, як абазначыць асобу старэйшага ўзросту, каб дакладна яе не абразіць. 

Даследаванні традыцыйных уяўленняў беларусаў падаюць розныя варыянты разумення старасці. Старцы надзеленыя мудрасцю і глыбокім разуменнем сутнасці рэчаў, часам бедныя і нямоглыя, яны валодаюць неацэннымі ведамі і досведам. І хаця розум ці вучонасць вылучае традыцыйнага чалавека з асяроддзя і супярэчыць жаданню беларуса «быць як усе», вучонасць ці павучанне старэйшага пакалення не асуджаюцца. Пажылы ўзрост якраз дазваляе ментарстваваць і вылучацца розумам, аднак не кніжнымі ведамі, а мудрасцю і чытаннем утоеных сэнсаў.

Але ў сучасным грамадстве імклівага тэхналагічнага прагрэсу адбываецца рэзкае зніжэнне каштоўнасці ведаў папярэдніх пакаленняў і зніжэнне значэння пажылых людзей як ментараў, носьбітаў і транслятараў ведаў. Адна з найважнейшых некалі функцый дзядоў і бабуль — функцыя выхавання і навучання маладых — усё менш запатрабаваная ў рэчаіснасці. Менавіта моладзь вучыць сваіх старэйшых сваякоў карыстацца сучаснымі электроннымі прыладамі, распавядае пра найноўшыя дасягненні навукі і пераконвае паспрабаваць нешта новае. 

Да таго ж аўтарытарныя палітычныя рэжымы ў рэгіёне, якія трымаюцца на асобах пажылых дыктатараў, спрычыніліся да прывязвання да пажылога ўзросту такіх асацыяцый, як псіхічная хвароба, самадурства, дэменцыя.

Праз негатыўнае ўжыванне слова «дзед», якое найперш азначае нейтральны панятак старэйшага сваяка, бацькі аднаго з бацькоў, сама сацыяльная пазіцыя сталага чалавека становіцца дыскрымінаванай.

Замест «галавы сям’і» і мудраца, вобраз «дзеда» набліжаецца да блазна і ментальна хворага.

Непрымальныя для грамадства паводзіны, самадурства і антыгуманныя ўчынкі прывязваюцца не да злачынных, дэвіянтных уласцівасцяў псіхікі канкрэтных асобаў, а да ўзросту індывіда. Менавіта ўзростам тлумачыцца выхад за межы нармальных паводзінаў, хваравітыя рашэнні і злачынныя загады. 

Словы маюць вагу і моц. Распаўсюджаная дэгуманізацыя, знявага былога нейтральнага панятку «дзед» не можа застацца без наступстваў для сацыяльнага статусу пажылога чалавека. На нашых вачах фарміруецца ўстойлівы стэрэатып, з якім трэба нешта рабіць, які нельга культываваць.

Найноўшыя даследаванні сцвярджаюць, што мозг здольны ствараць новыя мазгавыя клеткі ў любым узросце, таму значная страта памяці не з'яўляецца непазбежным вынікам старэння. Але чалавек павінен выкарыстоўваць, трэніраваць гэтыя клеткі. Лад жыцця асобы, звычкі і штодзённая дзейнасць аказваюць вялікі ўплыў на здароўе мозгу. Незалежна ад узросту чалавек мае шмат спосабаў палепшыць свае кагнітыўныя здольнасці, перадухіліць страту памяці і абараніць сваё шэрае рэчыва. 

Дэменцыя — гэта не хвароба, а група сімптомаў, выкліканых іншымі захворваннямі. Каля 5—8% дарослых, старэйшых за 65 гадоў, маюць тую ці іншую форму дэменцыі. Гэты працэнт падвойваецца кожныя 5 гадоў пасля 65-ці. Аднак ёсць і шмат іншых прычын, па якіх асоба можа мець кагнітыўныя праблемы, сярод іх лад жыцця, стрэс, дэпрэсія, захворванні сэрца, цукрыца, інфекцыі і нават недахоп вітамінаў.

Вось чаму так важна звярнуцца да доктара, каб атрымаць афіцыйны дыягназ, калі ўзніклі праблемы ў гэтай сферы. Часам нават тое, што выглядае як значная страта памяці, можа быць выклікана захворваннямі, якія паддаюцца лячэнню, і абарачальным знешнімі фактарамі.

Дэвіянтныя паводзіны ніяк не залічваюцца да лагічных і тыповых наступстваў старэння індывіда, таму ўзрост не мусіць быць асацыяваны з адхіленнямі і правапарушэннямі.

Нелегітымны злачынца, які прымае злачынныя рашэнні і падпісвае загады, — гэта не мой дзед. Хутчэй за ўсё, гэта і не ваш дзед. Дыктатараў, злачынцаў і тыранаў няхай называюць дзядамі іх унукі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

14
Нябойша / Адказаць
06.11.2022
Левакі - гэта тыя, хто могуць ператварыць у паліткарэктнасць што заўгодна - чвэрць стагоддзя рэпрэсій, палітычныя забойствы, абрабаванне народу. НН - вы дакладна з імі?
2
Беларус / Адказаць
07.11.2022
Гэта чорт.
8
Вядзьмарка / Адказаць
07.11.2022
Причём тут старческая деменция. Прописная истина психологии — шизанутым дедам столько лет, в каком возрасте у них произошло травмирующее обстоятельство. То есть плешивому 70, а психологически и эмоционально он застрял в раннем детском возрасте. Взрослый зрелый человек знает, что он не может получить все , что он хочет, а закатывать истерики, орать и вопеть дайте мне дайте это поведения 3 -5 лет. Кто то в подростковом возрасте застрял и так далее. Его девиантное поведение не от распада , хотя и это тоже добавляется, а изначально от бага развития, недоразвитости , незрелости., которую он не преодолел адекватными корректирующими методами. У человека 4 слоя личности: физический, эмоциональный, интеллектуальный и духовный уровни. У атеюг материалистов сразу выпадает духовный и эмоциональный. Беззаконие, отсутсвие дна , моральный беспредел , отсутсвие эмпатии — закономерный результат. Атеюги застревают на физическом уровне, да и его не могут полноценно развить из -за материальной нищеты. Таким образом, в неразвитых странах со слабой материальной и духовной культурами, очень не многие с возрастом становятся мудрецами, в основном дедами, а точнее старыми, обиженными, обделёнными, злыми, требующими детьми. Не мудрец, который обогатился и развился на всех уровнях, созрел как плод и отдает и согревает своими знаниями, мудростью, добротой, любовью, а дед, пустой, дурной, требующий и дерущийся как обиженный ребёнок, шизанутый, вызывающий омерзение.
Паказаць усе каментары/ 23 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру