Раней крама дастаўляла тавары і ва ўсе абласныя цэнтры: Брэст, Гродна, Гомель, Віцебск і Магілёў.

Акрамя таго, крама на адну гадзіну скараціла час дастаўкі: раней было да 22:00, а цяпер да 21:00. Прычыны такіх зменаў кампанія не тлумачыць.

На мінулым тыдні сайт крамы, як і многіх іншых магазінаў, не працаваў. Прычынай гэтага называлі пераезд склада.

Таксама на мінулым тыдні стала вядома, што спыніў дастаўку ў рэгіёны і «Еўраопт». Праўда, не на ўсёй тэрыторыі — пакуль працягваецца дастаўка па Мінскай вобласці, абласных цэнтрах і Баранавічах.

Чытайце таксама:

У «Еўраопце» расказалі, чаму прыпынілі дастаўку ў рэгіёны

«Еўраопт» прыпыняе дастаўку ў рэгіёны, павышае сумы для бясплатнай дастаўкі

«Угаворваюць вярнуцца». Рэгуляваннем цэн улады стварылі сапраўдны хаос — што адбываецца?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1