28 снежня мінулага года Вольгу Анішчук ужо затрымлівалі супрацоўнікі ГУБАЗіКа. Перад гэтым дома ў Анішчукоў правялі ператрус.

Нагадаем, Арцёма Анішчука асудзілі 3 лютага 2021 года да двух гадоў калоніі за пашкоджанне машыны супрацоўніка Дэпартамента выканання пакаранняў Аляксандра Гейца. Яго адправілі адбываць тэрмін у магілёўскую калонію №15, дзе ён зазнаў катаванні і збіццё. Там супраць яго заводзілі крымінальную справу па арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы), на яго аказваўся ціск.

Арцём мусіў выйсці на свабоду напрыканцы чэрвеня, адбыўшы цалкам тэрмін у два гады, але яго зноў затрымалі і асудзілі па новай крымінальнай справе па арт. 369 КК за абразу міліцыянта ў закрытым тэлеграм-чаце — да яго затрымання. Арцёму засталося адбываць яшчэ каля года зняволення. Ён знаходзіцца ў бабруйскай калоніі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
26