Сёння нашы чытачы паведамілі, што ў Telegram распаўсюджваецца новая фішынгавая рассылка. Акаўнт «Паведамленні» інфармуе, што тэрмінова трэба прайсці аўтарызацыю, каб «абараніць даныя»:

Прыклад фішынгавага паведамлення

Прыклад фішынгавага паведамлення

Далучаная спасылка вядзе на фэйкавы сайт checktgacc.org. Сам рэсурс — гэта падробка арыгінальнага сайта Telegram. Акрамя гэтага, у сайта не падключаны ssl (для звычайнага карыстальніка выглядае як спасылка, якая пачынаецца з «https», абараняе даныя карыстальніка), а дамен checktgacc.org зарэгістраваны толькі 18 верасня 2022 года. Само паведамленне зробленае настолькі няўважліва, што нават пераблытаны афіцыйны адрас Telegram у інтэрнэце (Telegram.com замест Telegram.org у тэксце).

Telegram ніколі не будзе прасіць раптам «пацвердзіць» ваш уваход, бо ў гэтым няма ніякага практычнага сэнсу. Тым больш праз неафіцыйны акаўнт — бо адміністрацыя ніколі не выкарыстоўвала акаўнт «Паведамленні» ў якасці кантактнага.

Акаўнт, з якога прыходзіць рассылка, раней быў заўважаны ў шматлікіх групах і, магчыма, робіць рассылку і туды, бо амаль ва ўсіх з іх ужо заблакаваны.

Клас
7
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
30