Арыгінальны Super Mario Bros. — адна з самых вядомых камп’ютарных гульняў у свеце. Сімпатычны італьянскі водаправодчык намагаецца выратаваць сваю каханую прынцэсу. На шляху да яе, апроч незлічонай колькасці ворагаў, яшчэ няма магчымасці захоўваць гульню. Калі будуць выкарыстаныя ўсе жыцці, гульня скончыцца. І прыйдзецца зноў пачынаць з нуля — на ўзроўні 1-1, нават калі апошняе трэцяе жыццё было згублена на ўзроўні 8-4. Прынамсі, так мы думалі ў дзяцінстве.

Мільёны дзяцей гулялі ў Super Mario Bros. па гэтых правілах, і мільёны засмучаліся з-за паражэнняў. Але аказалася, што не было неабходнасці паўтараць усю гульню кожны раз, калі вы прайгравалі, піша Lifehacker.

З 1985 года і дагэтуль вы маглі перазапусціць узровень, у якім загінулі, незалежна ад таго, колькі «геймовераў» у вас было.

Гэты трук працуе з любой версіяй арыгінальнай гульні Super Mario Bros., так што вы можаце паспрабаваць гэта самі. Наступны раз, калі страціце ўсе жыцці, дазвольце гульні вярнуцца да галоўнага экрана. Утрымлівайце націснутай кнопку A, затым націсніце Start — гульня перазапусціцца на першым узроўні апошняга свету, у якім вы загінулі, а не пачнецца з узроўню 1-1.

Гэта азначае, што калі вы «загінулі», напрыклад, у cвеце 7-3, вы пачняце з 7-1.

Клас
48
Панылы сорам
43
Ха-ха
24
Ого
51
Сумна
4
Абуральна
3