Алег Нагорны. Фота: сацсеткі

Алег Нагорны. Фота: сацсеткі

Алегу Нагорнаму 41 год, і ён з Жодзіна. Ён каля дзесяці гадоў узначальвае праект «Супрацьсекта», які займаецца барацьбой з тым, што традыцыйныя рэлігіі называюць сектамі. Таксама ён вядзе блог «Дзяжурны сектавед», дзе выкладае свае разважанні. Нагорны — аўтар брашуры «Экстрасэнсорнае чытанне», дзе апісаныя трукі псеўда-экстрасэнсаў і магаў.

Нагорны — адзін з самых вядомых праваслаўных сектаведаў у Беларусі. Раней ён рэгулярна выступаў на розных праваслаўных імпрэзах і форумах.

З пачаткам вайны ва Украіне Нагорны заняў праўкраінскую пазіцыю і на восьмы дзень вайны напісаў адкрыты ліст да вядомага праваслаўнага прафесара Аляксея Осіпава з такімі словамі:

«<…> Падтрымліваючы ваеннае ўварванне ва Украіну, праваслаўныя Расіі і Беларусі здраджваюць сваім украінскім братам і сёстрам у Хрысце <…> Мне здаецца, хрысціянін не можа апраўдваць амаральную, злачынную і захопніцкую вайсковую «прэвентыўную» агрэсію ў адрас іншай суверэннай дзяржавы, тым больш сумешчаную з ваеннымі злачынствамі і забойствамі цывільных грамадзян, нават у інтарэсах выжывання сваёй дзяржавы. А вам?»

У сваіх публікацыях Алег Нагорны асуджае ўварванне і крытыкуе тых дзеячаў праваслаўнай царквы, якія падтрымалі вайну.

За гэта ГУБАЗіК прапануе праверыць яго публікацыі на прадмет «распальвання нянавісці да рускіх» і завесці на мужчыну крымінальную справу.

Клас
2
Панылы сорам
5
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
5
Абуральна
31