Сяргей Суравікін — камандуючы расійскай групоўкай ва Украіне, які раней камандаваў войскамі Расіі у Сірыі. Яго жонка Ганна Суравікіна ў сярэдзіне 2000-х стала сузаснавальніцай фірмы «Аргус СФК». Бізнэс-партнёрам жонкі генерала была Анастасія Мішарына — дачка намесніка міністра транспарту Расіі, які пазней стаў губернатарам Свярдлоўскай вобласці.

У 2011 годзе Леанід Волкаў — адзін з найбліжэйшых паплечнікаў Навальнага, які на той момант быў дэпутатам гарадской думы Екацерынбурга, — абвінаваціў «Аргус СФК» у незаконным атрыманні льгот; пазней суд запатрабаваў абвергнуць гэтыя заявы.

Як паведамляе каманда Навальнага, фірма «Аргус СФК» працягвае працаваць дагэтуль, хоць у яе змяніліся ўласнікі. Як мінімум з 2018 года «Аргус СФК» была стратнай.

Структуры Цімчанкі пачалі аднаўляць здабычу на радовішчах фасфатаў Эш-Шаркія і Хнейфіс летам 2017 года. У снежні таго ж года Суравікін, які быў камандуючым расійскімі войскамі ў Сірыі, асабіста дакладваў прэзідэнту Расіі аб вызваленні двух радовішчаў фасфатных руд. Каманда Навальнага мяркуе, што расійскія вайскоўцы таксама бралі ўдзел у забеспячэнні бяспечнага вывазу фасфатаў з Сірыі.

Клас
2
Панылы сорам
5
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
13