Адразу некалькі ганаровых узнагарод атрымаў фільм «Здаровы чалавек» расійскага рэжысёра Пятра Тадароўскага. Стужцы прысудзілі спецыяльны прыз Лукашэнкі «За гуманізм і духоўнасць у кіно». Прэм’ера фільма падчас кінафестывалю адбылася 5 лістапада. Галоўныя ролі ў карціне выканалі Мікіта Яфрэмаў, Ірына Старшэнбаўм, Яўген Ткачук.

Менавіта стужка Пятра Тадароўскага перамагла ў конкурсе — «Здаровы чалавек» атрымаў гран-пры «Золата Лістапада».

Прыз за найлепшую жаночую ролю атрымала Святлана Чуйкіна, якая выканала галоўную ролю ў фільме «Плакаць нельга». Прыз за найлепшую мужчынскую ролю — у Алега Чугунова за работу ў карціне «Здаровы чалавек».

Прыз глядацкіх сімпатый за найлепшы ігравы фільм атрымала кітайская стужка «Сястра» рэжысёра Жасінь Інь.

Гран-пры за найлепшы дакументальны фільм удастоена работа «Агонь» расійскага рэжысёра Ганны Янкоўскай.

Найлепшай стужкай конкурсу анімацыйных фільмаў стала карціна Адама Сійяра, Габрыэль Сельнэ і Хлоі Фар «Бывай, Жэром!», Францыя. А найлепшым анімацыйным фільмам для дзяцей — работа рэжысёра Уры Лотана «Чорная горка», Ізраіль-Вялікабрытанія.

Спецыяльны прыз СНД «Кіно без межаў» за развіццё культурнага супрацоўніцтва і ўмацаванне сяброўства паміж народамі ўручаны творчаму калектыву ігравога кыргызскага фільма «Шамбала», рэжысёр Артыкпай Суюндукаў.

Прызам прадстаўніцтва Міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі «МІР» у Беларусі «Мова кіно — мова дружбы» ўзнагароджаны фільм Акрама Шахназарава «101-рэйс» (Узбекістан).

Спецыяльны прыз журы за найлепшы фільм фестывалю прысудзілі сербскай стужцы «Прэбілаўцы — там нават у камянёў ёсць шнары», рэжысёр Саня Драгічэвіч Бабіч.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Улад / Адказаць
12.11.2022
Беларускі фільм "Купала" зноў не трапіў на гэты беларускі кінафестываль?
3
Кінолаг / Адказаць
12.11.2022
Каму не падабаецца - едзьце ў Варшаву на "Бульбамуві", там пакажуць беларускія фільмы. Тое яшчэ відовішча!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру