Мікалай Карпянкоў

Мікалай Карпянкоў

Справу разглядаў суддзя Дзяніс Барэйка.

Аляксандр Самаль быў затрыманы у канцы сакавіка 2021 года, і пасля выстаўлення абвінавачання быў вызвалены пад падпіску аб нявыездзе.

Па матэрыялах абвінавачання Аляксандр Самаль, у кастрычніку 2020 года, «маючы намер на публічную абразу прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў, знаходзячыся па месцы жыхарства ў Маладзечне, у сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» пасля прагляду публікацыі пра начальніка Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС Рэспублікі Беларусь Мікалая Карпянкова, наўмысна размясціў абразлівы каментар, які мае прыніжальную і непрыстойную форму маўленчага выказвання».

Следства палічыла, што Самаль зрабіў гэта з помсты за выкананне ім службовых абавязкаў, пры гэтым усведамляючы публічны і зневажальны характар зробленых выказванняў.

Аляксандр прызнаў сваю віну цалкам, аднак заяўленую ў судзе Карпянковым матэрыяльную прэтэнзію маральнай кампенсацыі ў памеры 1000 рублёў прызнаваць адмовіўся.

Суд прызначаў Самалю пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на адзін год і шэсць месяцаў. Таксама прызнаў права аб спагнанні на карысць Карпянкова матэрыяльную кампенсацыю ў памеры 1000 рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
3