«Найлепшым рашэннем канфлікту ва Украіне будзе заключэнне міру, і меркавання толькі прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна тут недастаткова, неабходная размова з Кіевам», — заявіў турэцкі прэзідэнт Рэджэп Таіп Эрдаган журналістам, перадае РБК.

«Мы таксама звяжамся з Зяленскім і абмяркуем, што яны думаюць, як яны глядзяць на нешта падобнае», — сказаў Эрдаган.

Прэзідэнт Турцыі дадаў, што ў найбліжэйшыя два-тры дні можа адбыцца размова з Пуціным, на якой яны б абмеркавалі перамоўны працэс. 

«Вядома, Захад, асабліва Амерыка, атакуе Расію практычна без абмежаванняў. Перад тварам усяго гэтага Расія аказвае супраціў», — лічыць турэцкі лідар.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
10